зноў гэта спрэчка. гэты пост павінен быў стаць пастом аб тым, што ў кожнага ёсць ідэалы, ёсць вера і ёсць мэты. аб тым, што я, напэўна, дурны, што не вельмі ужо хацеў бы паехаць куды-небудзь з Беларусі і што працягваю верыць у сваю краіну, а не ў іншыя. але за ўсе дні, што мне так хацелася пісаць, гэтае пачуццё неяк згасла.
канешне, я ведаю, што я правільна раблю, а яны - не. і неяк самотна мне было, пакуль не даведаўся, што ўсё ж такі ёсць людзі, якія мяркуюць так жа.
але гэта ўсё не так ўжо і важна, бо самае галоўнае пачуццё, што перапаўняе мяне - гэта каханне. як бы што не нарабілася, я заўсёды хачу быць побач. прыходзіць дадому і бачыць яе. і бываюць моманты, калі ўжо зусім немажліва стрымліваць гэта і нібы разрывае. хочацца крчаць, не ведаю, бегчы па столі, што там яшчэ. проста немажліва стрымаць мяне. ляцець. ляцець на крылах начы. і ўсё астатняе ўжо неважна.